Музейны занятак «Мова беларускага рушніка» — Государственное учреждение культуры «Быховский районный историко-краеведческий музей»

Музейны занятак «Мова беларускага рушніка»

Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей для сваіх наведвальнікаў праводзіць не толькі экскурсіі, але і музейныя заняткі! У чым розніца паміж імі? Экскурсія па экспазіцыі нашага музея ўключае ў сябе гісторыю Быхаўшчыны ад каменнага веку да сучаснасці, доўжыцца больш як за гадзіну і з’яўляецца лепшым выбарам каб пазнаёміцца с рэгіёнам ўвогуле. Музейны занятак — паглыбленная форма зносін музея і яго наведвальнікаў, падчас такога занятку можна больш шырока разгледзіць тэму, даведацца аб тым, што не заўсёды прагучыць на экскурсіі (на гэта ўплывае мноства фактараў: больш камерная група, больш часу,тематычнае абмежаванне).

Таму мы запрашаем нашых наведвальнікаў на музейныя заняткі ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі!

24 красавіка ў 11.00 адбудзецца музейны занятак «Мова беларускага рушніка», на якім мы разгледзім падрабязна ўвесь працэс апрацоўкі лёну, экспанаты з ім звязаныя, а таксама рушнікі ў экспазіцыі музея!

Звяртаем увагу: прыняць удзел можна только па запісу!
Тэлефануйце (80223149458) і далучайцеся!
Кошт: 1,5 руб.

#быхаў #гісторыя #быхов #история

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *